Сёння, у ноч з другога на трэцяе лiстапада адбудзецца рагейн памяцi Карпеша Мiхайлы. Выезд ÿ 21-оо. На спаборнiцтвы паедзе група «Промальпа» у саставе: Хвясюка Паÿла, Славы Мамалыгi, Кiрыла Пятрачука i Максiма Сталярова. Дырэктар «Промальпа» - Каляда Максiм Фёдаравiч вызначыÿ свайго забеспячэнца на рагейн, як вольнага удзельнiка, за шафёра. У Рагазнянскi лес паеду з iмi i я…. Ciноптыкi ноччу абяцалi +12. А я цэлы дзень прашу Бога, каб не пасылаÿ дождж, каб моладзь радавалася спаборнiцтвам. З Чэрняÿ выехалi ÿ 21- оо. Машына ÿ Руслана шыкоÿная. Начны горад свецiцца рознакаляровай рэкламай. Прыгажосць яго радуе вока. Ехалi ÿ Рагазнянскi лес праз Паÿднёвы гарадок. Там падабралi Максiма. Раязджалi мiма КПП 38 брыгады, дзе служыÿ Мiхась. Сэрца заныла старым болем. Успамiны з сынам - салдатам доÿгай чаргою паÿсталi ÿ вачах. У брыгадзе, вiдаць, здзейснiлiся вялiкiя перамены, калi пабудавана новая, сучасная, бетонная агароджа. Салдаты пафабавалi яе ÿ шэры колер, а ÿ белы – верх. Таму той выглядае над ею белымi карункамi. А гэта прыгожа! За Паÿднёвым - Гершоны, Страдзiчы, а далей - Знаменка. За Знаменкай машына звярнула ÿлева. З гэтага месца рух пачаÿся па паметках, якiя былi пачэплены на прыдарожных знаках i слупах. Пакрытыя святлоадбiвальнай фарбай, яны свяцiлiся ÿ начы чырвона – белым агнём. Мы доÿга блукалi па лесе, па яго вузкiх лясных дарогах i дарожках. Спаборнiцтвы павiнны былi адбыцца ÿ гушчары, недалёка ад Рагазнянскага возера. Усюды паабапал дарогi стаялi высокiя, карабельныя сосны. Iм ужо па 80 - 90 гадоÿ. Нарэшце наперадзе паказалiся вогнiшчы i электрычнае святло. Недаязджаючы да рэзыдэнцыi рагейна, Руслан звярнуÿ улева i прыпаркаваÿся. Усе дружна выгрузiлiся i адчулi пад нагамi зямлю, пакрытую тоÿстым слоем моху. Хлопцы адразу пайшлi адзначацца ÿ палатку да суддзяÿ. Cледам падалася за iмi i я. На палянцы, асветленай некалькiмi электрычнымi лямпачкамi, стаяла вялiкая, блакiтная палатка. Да яе выцягнулася доÿгая чарга спартсменаÿ. Усiм, хто прыбыÿ на спаборнiцтвы там выдавалiся карты i чыпы. Бо ÿ час марафону, на кожным, выяÿленым пiкеце, чыпамi фiксуецца група, якая знайшла яго. Гэта i бачаць у сябе на экране камп’ютара суддзi. Таму ÿ спаборнiцтвах падгонка пад адказ не пройдзе. Тут адбываецца сумленная гульня, ÿ якой перамагае самы дужы, вынослiвы i кемлiвы. Нашы «Промальпаÿцы» сталi ÿ хвост чаргi, а я падыйшла да дошкi аб’яÿ. Там вiсела газета КСА «Бярэсце» з партрэтамi Карпеша Мiхайлы. Побач былi размешчаны спiсы каманд. Патаптаÿшыся хвiлiну ля дошкi, я рушыла далей ÿ напрамку да вялiкага вогнiшча. Насустрач, з гарачым прывiтаннем, да мяне падыйшоÿ галоÿны арганiзатар спаборнiцтваÿ - Трацюк Аляксандр: - У гэтым годзе на наш рагейн прыехала 67 каманд. Налiчваецца ÿсяго 164 удзельнiкi. - Гэта выдатна! Вiншую цябе Аляксандр! – сказала я яму. - Справа расце, пашыраецца, а значыць будзе жыць! - Так! У гэтым годзе да пешых арыенцтыроÿшчыкаÿ мы дабавiлi i веласiпедыстаÿ. Марым, каб у будучым прыймалi ÿдзел i матацыклiсты. - Выдатна, Аляксандр! Дай Бог вам вытрымкi i поспехаÿ у такой высокароднай справе. Я лiчу, што ты, Копаць Алег, Вярэнiч Яÿген, Арцём Чаркасаÿ - вы ÿсе сапраÿдныя патрыёты Радзiмы. Вы - соль зямлi, як казаÿ Хрыстос… Бо вы нясеце святло для моладзi, захапляеце яе прыгожым, вучыце смеласцi, выкладаеце бачанне радасцi ÿ звычайным жыццi. Пачуÿшы словы пахвалы i падзякi, арганiзатар радасна дадаÿ: - У гэты раз да нас на спаборнiцтвы прыехалi групы з Мiнска, Гродна, Бярозы, Пружан, Баранавiч, Лунiнца. Самае цiкавае тое, што прыехала каманда з суседняй Лiтвы. - О, Саша! Гэта ÿжо мiжнародная справа! Вiншую! Мне было прыемна чуць такiя навiны. Значыць «Палеская сава», пачатая Карпешам Мiхайлам не памрэ. Будзе жыць! А значыць будзе жыць i ён. Я хадзiла памiж высокiх соснаÿ, па спартыÿнай пляцоÿцы, якая асвятлялася мясцовым святлом, вырабляемым генератарам, i ÿ вачах стаяÿ Мiхась. Яго празрысты дух прысутнiчаÿ тут. Перад стартам было аб’яÿлена пастраенне. Адкрыÿ рагейн Трацюк Аляксандр. Ён расказаÿ спартсменам пра гiсторыю ÿтварэння гэтага начнога спартыÿнага арыентыравання Карпешам Мiхайлам, поплеч з якiм усюды iшоÿ i ён. Затым з тлумачэннем па забегу выступiÿ Копаць Алег. Пасля яго, некалькi слоÿ прывiтання на роднай мове сказала i я. Першымi стартавалi, ÿ 24 – оо, веласiпедысты. Праз дзве хвiлiны – пешыя марафонцы. Старт светлякоÿ – гэта прыгожае вiдовiшча. Iмгненне, i яны разляцелiся ÿ розныя бакi. На лясной палянцы раптам устанавiлася непрывычная цiшыня. Палянка, бы анямела i замерла ÿ чаканнi iхняга прылёту. Яна прытаiлася да шостай гадзiны ранiцы, да галоÿнага моманту - фiнiша. А пакуль, арганiзатары, cуддзi i назiральнiкi, усе разам сабралiся ля вогнiшча, дзе ÿ вялiкiх вёдрах варылiся кампот i каша. - Сёння «Дзяды». Таму ÿместна ÿспомнiць тых, хто аднойчы не вярнуÿся дадому з вандровак па гарам. – прапанаваÿ Саша Трацюк. У вялiкi кубак ён вылiÿ, з прыгатаванай бутэлькi, усю «жывую» воду: - Я хачу выпiць глыток гэтага дзiÿнага напою за свайго сябра Мiхася… I кубак пайшоÿ па кругу. Кожны стоячы, выказваÿ свае словы i прыгубляÿся да яго, бы да крынiцы. Калi чарга дайшла да мяне, то я шчыра падзякавала Сашу за сёняшняе свята спорту: - Тое, што я ÿбачыла тут - гэта вынiк тваёй працы. А значыць рагейн не памрэ i хай ляцiць аб iм прыгожая слава далёка – далёка за межы Берасцейшчыны i Беларусi. Калi пра яго будуць ведаць у свеце, то i будуць з’язджацца сюды арыентыроÿшчыкi адусюль. Дасць Бог i спаборнiцтвы стануць мiжнароднымi. Так што здароÿя i поспехаÿ табе, Аляксандр, i тваiм паплечнiкам… У гэты момант да вогнiшча падыйшлi Жэня Вярэнiч i Арцём Чаркасаÿ. Я вiталася з iмi, як з роднымi сынамi. Але судзейскiя справы не дазвалялi iм заставацца з усiмi, i яны вярнулiся назад у рагейнаÿскую палатку. Цёплая восеньская ноч абгарнула ÿсiх прысеÿшых ля вогнiшча сваiм утульным покрывам. Слова за словам i пайшла гамонка, якая перарасла ÿ рознабаковы дыспут. Пайшлi расказы пра мiнулае i пра сёняшнi дзень. Расказвалi цiкавыя апавяданнi. гiсторыi i анекдоты. Спявалiся песнi, часам гучаÿ поклiч паляÿнiчага рога, якi выдаваÿ галоÿны доктар спаборнiцтваÿ. - Шкада, што няма ÿ нас гiтары… - цяжка ÿздыхаÿ ён i зноÿ будзiÿ начны лес зыкам з рога. - Хай ведаюць сосны i лясныя жыхары, што у нас сёння спартыÿнае свята! – дабаÿляÿ доктар, як бы апраÿдваючы сваё дудзенне. Беглi гадзiна за гадзiнаю, а з прысеÿшых, амаль, нiхто не iшоÿ на адпачынак у палаткi. Усiм было цiкава. У шостай гадзiне сярод соснаÿ паказалiся першыя «светлякi». Гэта пачалi фiнiшыраваць арыентыроÿшчыкi. Многiя з iх падыходзiлi да вогнiшча i прагна пiлi прыгатаваны кампот.
Фiнiш зачароÿвае сваёй прыгажосцю яшчэ больш чым старт. У самы пiк яго з усiх бакоÿ лесу ляцяць «светлякi» на cпартыÿную пляцоÿку. Адзiн за адным яны мiльгаюць сярод соснаÿ, асвятляючы сабою цёмны, начны лес. З пачаткам фiнiшу зноÿку ажывае палянка. Прафiнiшыраваÿшы, моладзь разыходзiцца па сваiх палатках, каб пераапрануцца ÿ сухую вопратку i адпачыць. Прыбеглi i «Промальпаÿцы». Узмакрэлыя i цяжка дыхаючы, яны пайшлi здаваць свае чыпы. У агульным падлiку хлопцы занялi дзесятае месца з шаснаццацi. А гэта выдатны вынiк для пачынаючых арыентыроÿшчыкаÿ. Наш шафёр, Руслан, ужо быÿ напагатове. Калi ж хлопцы пераапранулiся, то ÿсе селi да яго ÿ машыну. Праз некалькi хвiлiн матор завёÿся i мы адправiлiся дадому. Стомленасць i начное няспанне рабiлi сваё. Яшчэ машына i не выехала з лесу, як пачалi сцiхаць размовы. Сон змарыÿ усiх яе пасажыраÿ. Усе спалi, бы «пшанiцу прадаÿшы». Толькi Руслан выдатна выконваÿ свой абавязак. Ён хутка даiмчаÿ нас да Брэста i развёз усiх па адрасам. Я адкрыла вочы на пад’ездзе да свайго скрыжавання. Яно свяцi лася рознакаляровымi агнямi. Але больш усяго перабольшваÿ сярод iх чырвоны колер. Было тады ÿжо сем гадзiн ранiцы. А ÿ канцы дня прыехаÿ Саша Трацюк. - Ну, якiя ÿражаннi? Спадабалася?! - Саша! Выдатна! Дзякуй табе! Твая высокародная справа будзе жыць. А значыць i цябе нiхто не забудзе. Поплеч з рагейнам будзе жыць i тваё iмя, а гэта вышэй любога багацця. Так закончыÿся чацвёрты рагейн «Памяцi Карпеша Мiхайлы». ЦІНА ХУТАРАНКА
|