У ноч з 7 на 8 ліпеня адбудзецца фестываль начнога інтэлектуальнага арыентавання "Папараць кветка".
Роўна апоўначы каманды адправяцца на пошукі загадкавай кветкі па сямі пялёстках дыстанцыі. За 5 гадзін неабходна будзе не толькі сабраць кантрольныя пункты, але правільна адказаць на пытанні-загадкі размешчаныя на гэтых жа кантрольных пунктах. Правільныя адказы дазволяць падвоіць кошт КП і зарабіць больш ачкоў. Такім чынам перамагчы можа не толькі самая хуткая або самая вопытная каманда, але і каманда пачаткоўцаў, якія валодаюць шырокім кругаглядам ведаў. Пытанні будуць тычыцца любой вобласці ведаў.
Для таго, каб прыняць удзел у спаборніцтвах неабавязкова быць дасведчаным арыентавальнiкам.
Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і галоўным прызам, такім жа таямнічым як "Папараць кветка"
Але, ёсць адно АЛЕ. Дадзеныя спаборніцтвы змогуць адбыцца пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна ў каментарах да дадзенага артыкулу, на нашай суполцы Укантакце або Фэйсбуку.
Тёма, ты перепутал числа. все конечно здорово, но 6 это пятница, а значит работа до вечера. как приехать все орагнизовать и дать старт не знаю. поэтому нужно переносить с 7на8 в ночь. логично.
БЮ занята на организации. Не понимаю твой паники, у тебя есть личная ученица МО, которая кстати хочет в самом хорошем смысле... а тут еще и ночное) прям все карты в руки.