ВОЙТИ НА САЙТ                  ВЫХОД                             РЕГИСТРАЦИЯ 


КСО Берестье




 КАЛЕНДАРЬ СОРЕВНОВАНИЙ

  


Архив спортивных карт

Клубы спортивного ориентирования на карте Европы
 
Главная » 2013 » Июнь » 1 » ЧЭМПІЯНАТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА АРЫЕНТАВАННІ НА РОВАРАХ (БЮЛЕТЭНЬ №2)
17:27
ЧЭМПІЯНАТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА АРЫЕНТАВАННІ НА РОВАРАХ (БЮЛЕТЭНЬ №2)

Велоориентирование

Арганізатары

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя арыентавання, клуб аматараў "Баклан”.

Мэты і задачы

Вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццѐ і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Час і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 31 траўня – 2 чэрвеня 2013 года ў Дзяржынскім раѐне Мінскай вобласці.

 

Праграма спаборніцтваў.

Пятніца, 31.05.2013

2000-2130     Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.

Субота, 01.06.2013

1000 -1200 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.

1230 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.

1300 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі.

Нядзеля, 02.06.2013

1100 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на сярэдняй дыстанцыі.

1400 Узнагароджанне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца спартсмены, якія з’яўляюцца членамі Беларускай федэрацыі арыентавання (БФА). Грамадзяне Р эспублікі Беларусь, якія не з'яўляюцца членамі БФА, маюць права ўдзельнічаць у асабістым заліку, а ў камандным заліку толькі ў складзе зборных каманд абласцей ці г. Мінска. Спартсмены з іншых краін, якія не з'яўляюцца членамі БФА, удзельнічаюць па-за конкурсам.

У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М21 і Ж21.

У камандным заліку ўдзельнічаюць каманды клубаў-членаў БФА, а таксама зборныя каманды

абласцей і г.Мінска.

Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры наяўнасці спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад і медыцынскай даведкі аб допуску да спаборніцтваў сярод дарослых.

У дзельнікі самастойна адказваюць за стан свайго здароўя падчас спаборніцтваў.

Склад камандаў: не абмежаваны.

Умовы вызначэння вынікаў.

Асабісты залік: вынікі падводзяцца асобна для кожнага віда праграмы.

Агульнакамандны залік: падлічваецца шэсць лепшых вынікаў членаў каманды ў кожны дзень спаборніцтваў. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў паводле табліцы № 1.

У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д.

 

Табліца № 1 

Месца

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

...

89

Балы

100

97

94

91

89

87

85

83

81

80

...

1

 

Парадак узнагароджання

Пераможцы і прызѐры ў асабістым заліку ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.

Каманда-пераможца атрымлівае кубак, каманды-прызѐры – дыпломы.

Мэтавы ўзнос

За 1 дзень — 50.000 рублѐў, за 2 дні — 100.000 рублѐў.

Умовы аплаты ўзноса

Наяўнымі сродкамі пры рэгістрацыі ўдзельнікаў. Пры неабходнасці аплаціць ўзнос безнаяўным плацяжом просім Вас звярнуцца да арганізатараў.

Схема праезду

 Велоориентирование в Беларуси

Праезд у цэнтр спаборніцтваў

1. На электрацягніку ад ст. Інстытут Культуры ці ад ст. Мінск-Пасажырскі да ст. Асіна, пасля сваім рухам па схеме прыкладна 2 км.

2. На машыне па трасе Мінск-Брэст, далей па дарозе Р68 у накірунку г.Узда, пасля ў п.Гарадзішчы направа. Рухацца па маркіроўцы каля 1,5 км.

Расклад руху электрацягнікоў: на старонцы www.rw.by. Расклад будзе ўдакладнены ў тэхнічнай інфармацыі.

Мясцовасць

Максімальны перапад на схіле 5 метраў. Лес хваѐвых парод, саснова-яловы. Дарожная сетка шчыльная, некаторыя сцежкі захламленыя рэшткамі ад вывазу лесу, некаторыя праходзяць праз мокрыя балоты. Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных

неасфальтаваных дарог. Суадносіны цвѐрдага грунта да лясных сцяжынак – 60/40. Рух па краі расліннасці ўздоўж палеткаў магчымы, нават калі там нямя сцежак. Перашкоды руху, якія пазначаны на мапе пурпурным колерам, – часцей за ўсѐ паваленыя дрэвы. Мапа абмежаваная з паўночна-заходняга краю чыгункай Брэст-Мінск, з усходу трасай п.Энэргетыкаў-г.Узда.

Дазваляецца перасоўванне на ровары не толькі па дарогах і сцежках.

Небяспечныя месцы

Мокрыя балоты і жывѐлы ў лесе (дзікі, гадзюкі, казулі), небяспечны пераход праз ручай, які пазначаны пурпурнай рысачкай як перашкода руху.

Забароненыя месцы

прыватныя ўчасткі, пазначаныя спецыяльным знакам 527 «Пасяленні»; дарога Р68 «п.Энэргетыкаў-г.Узда» на ўсходзе мапы, пазначаная спецыяльным знакам 707 «Забароненая дарога».

Маштаб і сячэнне рэльефу

у суботу 1:20000, 2м; у нядзелю 1:10000 , 2м.

Магчымасці для трэніроўкі

Па разміначнай мапе, якую атрымліваеце падчас рэгістрацыі.

Умовы стварэння стартавага пратаколу на доўгай дыстанцыі

Па выніках кубка БФА па арыентаванні на роварах 2012 года. Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2012 у стартавым пратаколе побач апынуцца спратсмены з адной каманды, будзе прыменены п.10.3 Правілаў спаборніцтваў.

Першымі стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца паводле кампутарнай жараб’ѐўкі. Пераможца Кубка БФА 2012 года стартуе апошні. Стартавы інтэрвал 3 хвіліны.

Умовы стварэння стартавага пратаколу на сярэдняй дыстанцыі

Па выніках кампутарнай жараб’ѐўкі. Стартавы інтэрвал 2 хвіліны.

Патрабаванні да экіпіроўкі

Спартсмены дапускаюцца да ўдзелу толькі пры наяўнасці шлема. Чып для адзнакі павінен быць прымацаваны да ровара. Пры адсутнасці ўласнага мацавання, чып будзе прымацованы суддзямі ў стартавым калідоры.

Папярэднія параметры дыстанцыі (у км, па аптымальнаму шляху)

01.06.2013

02.06.2013

М

35

20

Ж

25

13

 

Усе выдаткі па ўдзелу ў спаборніцтвах нясуць арганізацыі, якія камандзіруюць спартсменаў. Магчыма размясціцца ў намѐтах ля цэнтра спаборніцтваў, у гасцініцах Мінска, Дзяржынска, Стоўбцаў (браніраванне гасцініц – самастойна). Харчаванне асабістае, адлегласць ад цэнтра

спаборніцтваў да крыніцы пітнай вады каля 1,5 км. Па пытаннях размяшчэння звяртацца да арганізатараў.

Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання

Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА "Баклан”

http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5. Апошні тэрмін прымання заяўкі – 21 траўня 2013 года.

Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.

Кантактная інфармацыя

Галоўны суддзя – Антон Юрок +37529 663 19 29

Намеснік галоўнага суддзі – Мікіта Лаппо +37544 735 95 77

Галоўны сакратар – Марыя Радкевіч +37533 621 73 53

E-Mail: mtbo@tut.by 

Категория: Ориентирование в Беларуси | Просмотров: 949 | Добавил: Алесь-BY | Теги: ориентирование в Дзержинске, велоориентирование | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0


Похожие также::


Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
РЕЗУЛЬТАТЫ
23.03.2014[Результаты. Ориент-лига 2014. Сумма]

22.03.2014[Результаты. Ориент-лига 2014. 4-й тур]

15.03.2014[Результаты. Ориент-лига 2014. 3-й тур]

09.03.2014[Результаты. Ориент-лига 2014. 2-й тур]

01.03.2014[Ориент-лига 2014. Результаты 1-го тура]

17.11.2013[Результаты. Тренировка. Вулька]

05.10.2013[Результаты. ЧГО-2013. День 1-й]

05.10.2013[Результаты. Надежда-2013]

 


Активная зона

ТК Берестье

http://www.bnolublin.pl/

Зелёный стадион

СК БУГ

Кронан

Поехали

Приключенческие гонки а Беларуси

O'Belarus

КСО БГУ

БФА

Эридан

O'Гомель

no more birds

ОК

КСО Берестье

КСО Ориент (Луцк)




Статистика сайта:


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
 



Сегодня нас посещали:
07:09
Обновить
Поставь на свой сайт! И участвуй в рейтенге! Берестейский ТОП сайтов